По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

Спектакль ''Сон у купальскую ноч'' 16+

12.00 - 23.00
Сон у купальскую ноч (16+)

Уільям Шэкспір
Песні эльфаў

Прэм'ера – 7 верасня 2018
Працягласць – 1 гадзіна 35 хвілін


Рэжысёр-пастаноўшчык              Андрэй Прыкатэнка
Сцэнаграфія і касцюмы               Вольга Шаішмелашвілі
Кампазітар                                    Іван Кушнір
Харэограф                                    Дзмітрый Бяззубенка
Стварэнне відэакантэнту            Глеб Куфцерын, Міхаіл Міцькоў
Мастак па святле                         Мікалай Суркоў
Пераклад з англійскай мовы       Алесь Разанаў

У аснове спектакля ляжыць самая лірычная і самая пачуццёвая сюжэтная лінія п’есы “Сон у летнюю ноч” Уільяма Шэкспіра – гісторыя маладых афінян, якія ў начным лесе спрабуюць знайсці і выказаць сваю жарсць. Тут закаханыя ўсё, а яшчэ ўсе маладыя, прыгожыя, тэмпераментныя і энергічныя. Гэты спектакль – аперацыя над лірычным пачуццём, а таксама спроба прэпараваць каханне і тое шматаблічча чалавечых пачуццяў, што спадарожнічае закаханасці. Міфалагічны свет п’есы Уільяма Шэкспіра на Купалаўскай сцэне становіцца яркім відовішчам, поўным дынамічнай музыкі, актыўнага руху, хараства маладых цел і галасоў. Гэта містэрыя адной ночы, у якой насычанасць эмоцый выяўляецца не толькі праз сілу акцёрскай гульні, але і з дапамогай разнастайных высокатэхналагічных медыярэсурсаў і эфектаў, адмыслова падабраных для рэалізацыі рэжысёрскай ідэі. Спецыяльна для пастаноўкі зменена і пашырана прастора галоўнай сцэны тэатра, такім чынам гледачы могуць прыняць непасрэдны ўдзел у аўтарскім даследаванні ўсёй раскошы адчуванняў закаханых герояў.

Ролі выконваюць:
Тытанія -  Юлія Шпілеўская
Гермія - Марта Голубева
Алена - Валянціна Гарцуева
Абярон - Аляксандр Казела
Дзяметрый - Павел Астравух
Матавіла - Міхаіл Зуй
Робін - Павел Харланчук-Южакоў
Описание событияСкрыть описание
События